В волшебной Пушкинской стране (видео)

 

       

         Непасрэдна бібліятэчным абслугоўваннем дзяцей і падлеткаў займаецца Сенненская раённая дзіцячая бібліятэка. Паслугамі дзіцячай бібліятэкі карысталася 1600 чалавека (у 2024 годзе – 1600, 2023г. – 1600), у тл. чытачоў-дзяцей да 18 год 1382 чалавека (у 2024 г.– 1383; 2023 г. – 1389). Карыстальнікам было выдадзена 20081 экз. дакументаў (у 2024 г. – 28046 экз.; 2023г. – 30601экз.). Дзіцячы чытач складае 86% ад агульнай колькасці карыстальнікаў, у склад якіх, акрамя дзяцей да 18 гадоў, уваходзяць таксама бацькі, настаўнікі,  студэнты.

         У 2025 г. колькасць наведванняў у дзіцячай бібліятэцы склала 13650 (у 2024 г. – 15526; 2023 г. – 16017.)

         Значнае месца ў арганізацыі работы бібліятэкі адведзена абслугоўванню сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, у тым ліку дзяцей. Дзіцячая бібліятэка працуе  ў цесным кантакце з Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі,  органамі мясцовай улады, праводзяць маніторынгі сваёй зоны абслугоўвання, па выніках якіх мае звесткі аб колькасці дзяцей-сірот, дзецях-інвалідах, шматдзетных сем’ях.  Для іх праходзяць дабрачынныя акцыі “Партфель”, “Нашы дзеці”. 

        У дні вясновых канікул традыцыйна праводзіцца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ”С книгой мир добрей и ярче“ пад дэвізам “Читайте сами, читайте с нами”. На працягу тыдня бібліятэкарамі ладзіліся розныя па форме і зместу мерапрыемствы: гульнёвая праграма ”Пусть книги друзьями заходят в ваш дом“, экалагічнае лато ”Сто страниц про зверей и птиц“, літаратурная віктарына ”По страницам детских книг“.

         Вялікую ўвагу ўдзяляюць бібліятэкары арганізацыі вольнага часу дзяцей у летні час. Для хлопчыкаў і дзяўчынак былі падрыхтаваны разнастайныя па тэматыцы і формах мерапрыемствы, улічваючы інтарэсы школьнікаў і іх ўзроставыя асаблівасці. Асабліва любімымі і прывабнымі для дзяцей з'яўляюцца тэатралізаваныя паказы і падарожжы з удзелам літаратурных і казачных герояў. Старт нясумным кніжным канікулам даў хіт-парад кніг ”С книгой мир добрей и ярче“, гульнёва-забаўляльныя праграмы ”Подари радость детям“, ”Поделись улыбкою своей“,”Знатоки сказок“,  Кажарская М.Ю. (старшы лейтэнант унутранай службы МНС) правяла квэст-гульню з героямі мультфільма  ”Спецотряд 112“.